Спадчына: 38 я дэсантна штурмавая брыгада
Чацвер, 13 Люты 2025 15:05
10 лістапада 2024 г. — 45 гадоў з дня стварэння 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады (1979)
У канцы 1970-х гг. у СССР былі перагледжаны тактычныя прыёмы ў барацьбе з праціўнікам у выпадку паўнамаштабнай вайны. Стаўку зрабілі на канцэпцыю прымянення масіраваных дэсантаў у бліжэйшым тыле праціўніка, здольных дэзарганізаваць абарону. Дырэктыва аб стварэнні 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады выйшла 10 лістапада 1979 г., месцам яе дыслакацыі вызначаны г. Брэст.